Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

6-10-2008 Рэдакцыя: Абумоўленыя замены ў юнацкіх камандах

Калі-небудзь жадалі замяніць абаронцу на дадатковага форварда, калі прайгравалі на апошніх хвілінах сустрэчы? Ці зрабіць з сваёй першапачаткова атакуючай машыны непрабівальны абарончы мур у матчы, у якім вядзеце ў ліку? З новадададзенай магчымасьцю рабіць замены вы здолееце цяпер гэта зрабіць!

Сёньня мы адчыняем магчымасьць рабіць папярэдне абумоўленыя замены ў юнацкіх акадэміях для бэта-тэставаньня. Мы вельмі спадзяемся, што пазьней гэта будзе магчыма рабіць і для асноўнага складу клюбаў. Прачытайце гэты дапаможнік, каб навучыцца выкарыстоўваць замены. Калі вы жадаеце ведаць больш пра працэс распрацоўкі і нашыя намеры для гэтай магчымасьці, чытайце, калі ласка, далей гэты артыкул.
Увесь час, што я гуляю ў Хэттрык (а раблю я гэта ўжо траціну свайго жыцьця), мне не хапала магчымасьці рабіць тактычныя зьмены ў залежнасьці ад сытуацыі ў матчы. Каб скончваць матч у “Італьянскім стылі”, калі вяду ў ліку, ці даслаць усю каманду ў атаку ў выпадку неабходнасьці адыграцца. Помню выпадкі, калі сядзеў перад маніторам гледзячы свой матч і лямантуючы “Суддзя, я хачу зрабіць замену!”. Для мяне, плянаваньне замены – гэта частка працы мэнэджэра, і, думаю, большасьць з вас пагадзіцца з гэтым. Гэта робіць досьвед мэнэджэра больш рэалістычным і жывым. Магчыма, гэта нават больш важна, чым магчымасьць тактычных зьменаў, з-за якіх замены і былі дададзеныя.

Але, хаця замены і былі вельмі жаданай магчымасьцю, і мы ведаем, што яны значна палепшаць адчуваньні мэнэджэраў, кожны павінен помніць, што гэта вельмі агромністая рэч для распрацоўкі. І з-за гэтага ў мінулым яна была адкладзена ў бок дзеля іншых рэчаў, у нас проста не было дастаткова рэсурсаў і часу для такога праекту. Часам нам падавалася, што рухавік гульні ў бягучым стане проста ня адолее гэта, бо Hattrick, насамрэч, даволі спрошчаная гульня. Але бываюць часіны, калі адбываюцца цуды, і мары зьдзяйсьняюцца: На гэты раз такое адбылося зімовай раніцай 2007-га году, калі Daniel патэлефанаваў мне:

- Я толькі што распрацаваў замены.
- Што ты зрабіў?
- Учора ў мяне з’явілася ідэя, як дадаць замены, і я працаваў над гэтым увесь дзень, вечар і ноч і зусім ня спаў. Але вось – цяпер яны ўжо тут.

Назваць гэта клясычнай сытуацыяй ў Hattrick’у будзе пераменшваньнем. Канешне, гэта яшчэ не было падрыхтаваным для выкарыстаньня – насамрэч, досыць далёка ад гэтага. Але базавая структура рухавіка была зроблена, і замены нарэшце сталі магчымымі. Але гэта не было б магчымым, калі б мы не перапісалі ўвесь рухавік гульні для юнацкіх акадэмій. Такім чынам, можна сказаць, што гэта вынік даданьня юнацкіх камандаў.

Калі падрыхтоўка рухавіка для заменаў прайшла лягчэй, чым мы думалі, распрацоўка добрага інтэрфейсу з якаснай логікай прайшла нашмат цяжэй. І з-за таго, што мы не былі падрыхтаваныя выпусьціць гэта сьвет, мы вырашылі адкласьці запуск.

Нашыя намеры
У бок мае асабістыя мары, нашым асноўным намерам з заменамі ад самага пачатку было тое, што ў вас павінна быць магчымасьць замяніць стомленага гульца на сьвежага. Само гэта адчыніла б шлях да новых тактык і стратэгій гульні, напрыклад, мець перавагу за кошт большай колькасьці гульцоў у складзе каманды. Але празь нейкі час мы зразумелі, што мы не павінны спыняцца толькі на гэтым, мы жадалі зрабіць больш тактычных варыянтаў. Таму мы дадалі магчымасьць рабіць загады ў залежнасьці ад становішча ў гульні, ці калі нейкі гулец выгнаны з полю з-за чырвонай карткі.

Як і з усім, што мы робім, мы шмат думалі аб тым, як дадаць замены без залішняга павелічэньня складанасьці. Hattrick – гэта простая гульня, і мы жадаем гэта захаваць. Калі мы дадаем новыя магчымасьці, мы жадаем дадаць гульні глыбіні, а не цяжкасьці. Замены без сумневаў дададуць глыбіні, зробяць уражаньні мэнэджэраў больш жывымі, а гульню больш інтэрактыўнай. І хаця нельга пазьбегнуць нейкіх складанасьцяў, мы ўсё яшчэ адчуваем, што гэтыя замены прытрымліваюцца стылю Hattrick’у.

А што тады з траўмамі?
Мы пачалі думаць, як дадаць магчымасьць рэагаваць і на траўмы, але, на жаль, апынулася, што гэта будзе надта складаным зь бягучым гульнявым рухавіком. Асноўнай праблемай было тое, што тады нам прыйдзецца дадаць цалкам новую сыстэму аўтаматычных заменаў. Былі таксама некаторыя іншыя рэчы, якія прыемна было б мець, але трэба абмежаваць новыя рэчы ад занадта вялікіх памераў на пачатковай стадыі – бо тады на іх запуск можа спатрэбіцца вечнасьць. Таму мы вырашылі захаваць бягучыю сыстэму заменаў у выпадку траўмаў і пакінуць яе цалкам аўтаматычнай – пакуль. Гэта азначае, што мы лічым новую сыстэму заменаў першай версыяй, а не канчатковым варыянтам.

Самая складаная частка
Матчавы рухавік Hattrick’у пабудаваны вакол пабудовы 4-4-2, а калі вам патрэбна іншае пабудова – вы перасоўваеце гульцоў. Больш таго, вы ня можаце дазволіць перасунутаму гульцу (напрыклад, дадатковаму цэнтральнаму абаронцу) гуляць атакуюча ці абаронча). Яго асабісты загад будзе “дадатковы абаронца”. Насамрэч, гэты “дадатковы абаронца” перасунуты з іншай пазыцыі на полі. З-за таго, што цяпер мы дазваляем мяняць асабістыя загады падчас матчу, вам трэба зразумець, што, калі вы загадаеце свайму “дадатковаму абаронцы” гуляць атакуюча на 60-й хвіліне, ён ня будзе атакуючым “дадатковым абаронцай”. Насамрэч ён больш ня будзе абаронцам, а пачне гуляць атакуюча на сваёй першапачатковай пазыцыі недзе ў полі.

Звычайная замена на іншага гульца – гэта проста. Адзіны выпадак, калі вам сапраўды трэба думаць аб тым, што вы робіце, гэта калі вы зьмяняеце паводзіны перасунутага гульца. У выніку, самай складанай часткай дызайна інтэрфейсу было ўдалае вырашэньне гэтага пытаньня. І калі быць шчырым, найлепшае знойдзенае рашэньне не было ідэальным. Але да няшчасьця рухавік матчу мае тут некаторыя абмежаваньні, бо ён пабудаваны вакол пабудовы 4-4-2, усе іншыя ў вачах рухавіка – гэта проста варыянты 4-4-2.

Навошта бэта-тэставаньня ў юнацкіх камандах?
Калі мы запусьцілі юнацкія акадэміі амаль год таму, мы таксама казалі, што ён будзе выкарыстоўвацца для тэставаньня новых магчымасьцяў, якія потым могуць патрапіць, а могуць і не, таксама і ў “сапраўдны” Hattrick. Таму, на самой справе, гэта проста натуральны выбар, дадаць замены для пачатку ў юнацкія каманды. Мы ўжо нейкі час тэставалі гэтую магчымасьць, але, ня гледзячы на гэта, мы ведаем, што некаторыя памылкі не пакажуць сабе на тэставым этапе. Могуць быць праблемы з некторымі ўэб-браўзерамі, а таксама памылкі, якія з’явяцца толькі пад цяжкай нагрузкай (напрыклад, шмат карыстальнікаў анлайн адначасова і вялікая колькасьць матчаў). Больш таго, мы таксама жадалі б ведаць вашыя меркаваньні, да даданьня заменаў у матчы асноўнага складу клюбаў. Усё ж такі гэта вялікая новая рэч і буйная зьмена.

Мы спадзяемся, вам спадабаецца гэтая новая магчымасьць (мне дык дакладна!) і мы з цікавасьцю будзем чытаць вашыя думкі на форумах. Як казалася на пачатку, калі ласка, прачытайце новыя часткі дапаможніка, каб зразумець, як усё працуе. Посьпехаў!

Да наступнага клясычнага ранішняга званка …
 
Server 071