Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

8-12-2008 Рэдакцыя: Бягучы дызайн гатовы да сыходу на пакой

Цягам доўгіх 8 гадоў, з 2000-га, Hattrick меў аднолькавы выгляд. Гэты выгляд не зьмяняўся можна лічыць цэлую вечнасьць для жыцьця інтэрнет-сайтаў, але зараз мы блізкія да закрыцьця гэтага шляху. Шмат здарылася за гэтыя гады з нашымі кампутарамі, экранамі і паводзінамі ў сеціве з 2000-га году, і мы разумеем, што дызайн проста не адпавядае сёньняшнім стандартам. І, па-праўдзе казаць, справа ня толькі ў узросьце – ёсьць і іншыя праблемы з дызайнам, асабліва з перасоўваньнем па сайту. Прыйшоў час адправіць бягучы выгляд на добра заслужаны спакой.

У гэтым артыкуле мы разгледзім некаторыя праблемы ў старым выглядзе сайту, прычыны яго выхаду на пэнсію. Мы, вядома ж, паведамім і пра нашую працу над новым дызайнам, які толькі ў некалькіх месяцах ад запуску.
Амаль дзесяцігодзьдзе ў Hattrick’у быў адзін і той жа выгляд. Бягучы дызайн быў запушчаны ў 2000-м, калі ўся гульня была перапісана, каб дазволіць тады гуляць у яе болей 1700 карыстальнікаў з Швэцыі. Увесь праект перапісваньня быў вельмі шчыльным і быў зроблены ўсяго двума асобамі ў вольны ад асноўнай працы час, і быў скончаны цягам аднаго вечара напрыканцы лета 2000 г. Цягам гадоў гульня вельмі разраслася, дадаваліся новыя магчымасьці, пашыраліся колькасьць краін і далучаліся новыя карыстальнікі. Амаль усё было перапісана і не аднойчы, акрамя дызайну. Акрамя пары касметычных зьменаў ён усё яшчэ мае той жа выгляд.

Як казалася вышэй, справа ня толькі ўва ўзросьце. Хаця нельга адмаўляць, што гэта важны чыньнік. Як інтэрнэт-карыстальнікі мы цяпер маем цалкам адрозныя сеціўныя ўзаемаадносіны і зусім іншыя патрабаваньні ў адрозьненьні ад 2000-га. Шмат адбылося і з тэхнічнага боку разьвіцьця сеціва. Шмат знойдзеных праблемаў у дызайне наўпрост злучаныя з узростам і з разьвіцьцём сеціва, іншае – не. У любым выпадку, мы лічым істотным паведаміць вам, што хутка ў сайта будзе новы дызайн. І мы жадаем, каб вы разумелі прычыны, а таксама перавагі, калі Hattrick зьменіць свой выгляд.

Наш сайт сёньня пабудаваны на фрэймах. Можна сказаць, што гэты падыход быў пашыраны тады ў 2000-м, цяпер жа ён вельмі рэдкі. Вялікая праблема з фрэймамі ў тым, што нельга зрабіць закладку ці спасылку на асобную старонку. Калі вы адчыняеце старонку ў асобным табе (ці ў новым вакне браўзера), усё навігацыйнае меню і стужка навін зьнікаюць. Больш таго, фрэймы пагаршаюць пошукавым рухавікам індэксацыю інфармацыі.

Дарэчы пра праблемы з навігацыяй, з ростам гульні вырасла і колькасьць пунктаў у меню і наладаў на кожнай старонцы. У выніку ў нашым меню зьлева зашмат выбару. Трэба мець добры досьвед, каб там лёгка перасоўвацца. Для новых карыстальнікаў можа быць вельмі цяжка знайсьці свой шлях на сайце (калі яны ўвогуле яго знойдуць). Напрыклад, ёсьць некалькі спосабаў патрапіць на трасфэрны рынак, але ніводны зь іх не выглядае добра і лягічна. У сувязі з гэтым, шмат старонак перасычаныя інфармацыяй і наладамі (і пры гэтым ім не хапае дапаможных тэкстаў!), напрыклад, старонка гульца. Стан перанасычаньня часткова зьвязаны з новымі даданьнямі ў гульню, у той час як мы, збольшага, нічога з сайту не прыбіралі.

Іншы недахоп – занадта малы памер шрыфтоў. Яны павінны быць большыя, каб іх было лягчэй чытаць. Але калі цяпер вы зробіце шрыфт большым, то гэта прывядзе да таго, што меню зробіцца занадта шырокім, і іншыя рэчы па краям зоймуць зашмат месца на старонке. Насамрэч, у сваім сёньняшнім стане сайт прызначаны для экранаў меншага памеру, такіх, якія былі ў 2000-м годзе. З таго часу маніторы рабіліся ўсё большымі, і сёньня амаль няма сэнсу рабіць сайт у асноўным для малых экранаў. Асабліва, калі ўсяго некалькі адсоткаў нашых карыстальнікаў ужывае малыя экраны, і яны здолеюць і надалей гэта рабіць і з новым дызайнам.

Нарэшце, хаця мы й вырасьлі з гэтым дызайнам, і ён быў нам выдатным памагатым цягам усіх гэтых гадоў, варта адзначыць, што ён мае на сабе адбітак 90-х. Ня тое, каб было нешта ня так з 90-мі, але мы жадалі б, каб ён быў больш сучасным і сьвежым. Таксама было б прыемна мець набор іконак у адным стылі і з адной крыніцы (сёньняшнія іконкі маюць розныя стылі і знойдзены ў розных месцах), і мы бы жадалі дадаць магчымасьць ужываньня скурак (skins) для Hattrick’у, сёньня гэта зрабіць досыць цяжка.

Падчас ідучай працы над новым дызайнам, мы ўлічваем усе гэтыя рэчы. Вялізная перавага распрацоўкі ўсяго “з нуля” у тым, што мы сапраўды можам абдумаць кожную старонку асобна. Мы можам зрабіць лепшую структуру, і падрыхтаваць старонкі для новых уражваючых дадаткаў. Іншая перавага ў тым, што нам будзе нашмат прасьцей ( і хутчэй!) працаваць з новым дызайнам у параўнаньні са старым, і гэта дазволіць значна захаваць час, калі дызайн будзе гатовым.

Нашая новая “адзежа” павінна мець сучасны выгляд і адпавядаць звычайным паводзінам інтэрнет-карыстальнікаў. Таксама дызайн павінен быць добра структураваным з лагічнай навігацыяй. Таксама важна захаваць у ім асаблівае адчуваньне Hattrick’у, таму не чакайце чагосьці надта суперклёвага ці крыклівага. Мы разумеем, што разьвітаньне з дызайнам, да якога шмат з вас ужо надта прызвычаіліся будзе спачатку цяжкім. Але нават, калі вы не закахаецеся зь першага погляду, мы ўпэўнены, што любоў вернецца праз нейкі час. Мы пакажам вам некалькі прыкладаў новага дызайну і прыслухаемся да вашых прапановаў да “дня разьвітаньня”, каб пераход ня быў зусім нечаканым. А калі вы захочаце пабачыць стары дызайн, заўсёды можна будзе завітаць у музей , дзе мы таксама захоўваем арыгінальны дызайн 1997-га году.
 
Server 070