Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

6-7-2011 Рэдакцыя: Спаборніцтва за права правядзеньня XVII Кубку Сьвету

Час распачынаць у чацьвёрты раз спаборніцтва за права правядзеньня Кубку Сьвету. Хто ж прыме ў сябе семнаццаты Чэмпіянат?
Але гэтым разам мы крыху зьмянілі парадак правядзеньня адбору! Спаборніцтва зараз будзе праводзіцца раз у два сэзоны, а краіна, заняўшая другое месца, атрымае права на правядзеньне Чэмпіянату сьвету U20.

Кожны сэзон у нас разрывалася сэрца, гледзячы на тое, як шмат добрай працы застаецца без узнагароды. Але з гэтай новай зьменай сытуацыя памяняецца ў лепшы бок.

Акрамя перамогі арганізатары атрымаюць свае ўласныя блогі на Hattrick United!

Хто?

Мы прымаем толькі адну заяўку ад краіны. Каб быць у гэтым упэўненым, заяўку трэба разьмясьціць на лякальным форуме. Майце на ўвазе, што калі вашая краіна ўжо прымала Чэмпіянат Сьвету, гэта можа згуляць супраць вашай кандыдатуры. І, канешне, тры апошнія пераможцы Польшча, Індыя і Босьнія і Герцэгавіна, ня змогуць прыняць удзел гэтым разам.

Калі?

Конкурс будзе адкрыты зь 7 чэрвеня па 1 ліпеня да 23:59 па HT-часе.

Галасаваньне будзе праходзіць з панядзелка 4 ліпеня па нядзелю 10 ліпеня. Пераможца будзе абвешчаны 14 ліпеня.

Як?

Афіцыйны прадстаўнік заяўкі павінен быць з той краіны, заяўку якой ён прэзэнтуе. Ён павінен адаслаць:

- спасылку на відэа, разьмешчанаю на Youtube, пазьней яна будзе далучана на афіцыйны канал Hattrick на Youtube.

- спасылку на паведамленьне на форуме вашай краіны, дзе аб’яўляецца што вашая заяўка ёсьць афіцыйная.

- гэта ўсё трэба адправіць праз кантактную форму ў Адміністрацыю нацыянальных зборных (NTA) з пазнакай “XVII World Cup Bid” (пераканайцеся ў тым, што атрымаеце ліст у адказ).

Калі ласка, майце на ўвазе, што гэтыя відэа будуць бачныя ўсяму сьвету, таму ангельская мова павінна быць адной з моў на відэа..

Крытэрыі

- Удзел у супольнасьці

- Творчы падыход

- Якасьць працы

Бонус будзе налічацца за прыцягненьне новых карыстальнікаў і ўвагі сродкаў масавай інфармацыі.

З усіх запісаў мы абярэм 5 лепшых, якія будуць прадстаўлены супольнасьці на галасаваньне.

Журы:

4 галасы:

- Адзін голас у супольнасьці (вы не зможаце галасаваць за сваю краіну)

- Адзін голас ў трэнэраў NT і U20

- Адзін голас у NTA

- Адзін голас у HT-Johan

У выпадку нічыі дадатковы бал атрымае краіна, чыя заяўка найбольш спадабалася супольнасьці.

Пераможца атрымае права правесьці XVII Чэмпіянат Сьвету, а краіна, заняўшая другое месца прыме XVII Чэмпіянат Сьвету сярод Моладзевых каманд!

Удачы ўсім!
 
Server 070