Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

6-29-2011 Рэдакцыя: Навіны гульні

У гэтым артыкуле я раскажу пра тое, што адбываецца зараз у гульні. Галоўнае новаўвядзеньне наступнага сэзону - зьніжэньне заробкаў гульцоў. Прафсаюз гульцоў і Фэдэрацыя Уладальнікаў Клюбаў дамовіліся пра зьніжэньне заробкаў прыкладна на 10-15%. Падрабязьней - у артыкуле.

Таксама паведамлю важную і вельмі прыемную навіну, якая адносіцца не да наступнага сэзону, а да таго, які пачнецца пасьля яго (ён пачнецца ў кастрычніку): бонусы гульцам, новая сыстэма пэрсаналу і некаторыя іншыя фішкі.
У гэтым артыкуле я распавяду аб зьменах у гульні. Але пачну я зь некалькі словаў аб бягучай сытуацыі.

Эканамічная сытуацыя на сёньня
Калі мы год таму анансавалі паскарэньне трэніровачнага працэсу, мы таксама казалі і пра тое, што трансфэрныя кошты, хутчэй за ўсё, упадуць. Гэта было як раз тое, чаго нам вельмі хацелася, бо яны сталі такімі высокімі, што прыбыткі ад трансфэраў рабілі ўсе іншыя даходы і расходы ня значнымі, робячы гульню крыху аднабокай. З таго часу кошты пачалі падаць, асабліва ў скончыўшымся сэзоне. І мы хочам, каб яны працягвалі зьніжацца яшчэ. Але хуткасьць зьніжэньня ў цяперашні час занадта высокая.

Калі мы зазірнем у іншыя лічбы эканомікі гульні, то ўбачым, што сярэдні карыстальнік па-ранейшаму зарабляе грошы на аснове штотыднёвага балянсу. Але гэтая сума, ніжэйшая, чым была раней, і паступова зьмяншаецца з кожным тыднем. Галоўная прычына гэтаму - павышэньне заробкаў гульцоў (як вынік трэніроўкі). Пакуль што эканамічная сытуацыя не зьяўляецца крытычнай. Яна стане крытычнай, калі сярэдні клюб пачне губляць грошы кожны тыдзень - гэта калі мы ня будзем нічога з гэтым рабіць. Але мы будзем!

(Калі вам цікава даведацца болей пра гэта, вы можаце прачытаць наш стары артыкул пра эканоміку за ліпень 2007. Хоць цяперашняя сытуацыя яшчэ далёкая не такая, як была тады (зараз усё ня так і кепска), прычыны і неабходныя меры засталіся тымі ж.)

Што мы будзем рабіць
Каб пазьбегнуць крызісу, мы заплянавалі два дзеяньні:

- Зьніжэньне заробкаў з наступнага сэзону (падрабязнасьці гл. ніжэй).
- Пачатак рэалізацыі новай сыстэмы пэрсаналу з восені (больш падрабязна гл. ніжэй)

Новая сыстама пэрсаналу непасрэдна ня тэчыцца эканомікі гульні, але яна будзе мець на яе вялікі ўплыў, бо дапаможа яе збалансаваць. У залежнасьці ад таго ці запрацуе новая сыстэма пэрсаналу ў кастрычніку (мы плянуем менавіта так), ці не, і ў залежнасьці ад таго, як будзе разьвівацца эканамічная сытуацыя да канца наступнага сэзону, - магчыма будуць зроблены іншыя дзеяньні.

Павінна быць зразумелым, што мы не зьбіраемся падвышаць кошты на трансфэры, бо ўсё яшчэ лічым іх занадта высокімі, каб быць добрым для гульні. Але, як ужо ўзгадвалася, хуткасьць зьніжэньня занадта высокая.

Зьніжэньне заробкаў у наступным сэзоне
Вашыя гульцы будуць атрымліваць менш заробку з наступнага сэзону (на дзень нараджэньня кожнага гульца), у параўнаньні з тым, што было раней. Саюз Гульцоў і Федэрацыя Ўладальнікаў Клюбаў падпісалі пагадненьне на наступных умовах:

- 50% зьмяньшэньне ўплыву другасных навыкаў на заробак.

- Зьніжэньне заробку ўсіх палявых гульцоў, і чым вышэй узровень гульца, тым больш зьнізіцца заробак. Напрыклад, гулец, у якога разьвіты толькі адзін навык і ён дасягнуў узроўню “боска”, атрымае заробак на 30% ніжэй, з навыкам тытанічна - прыкладна на 15% ніжэй, “бліскуча” - каля 10% і “выдатна” - каля 5%. Для тых гульцоў, хто валодае пасам, адсотак памяншэньня заробку будзе меншым, чым для гульцоў зь іншым навыкам (але заробак будзе зьменшаны істотна, калі пас зьяўляецца другасным навыкам).

- Заробкі брамнікаў таксама зьнізяцца, але ў адваротнай залежнасьці - чым ніжэй узровень брамніка, тым вышэй зьмяншэньне заробку. Напрыклад, у брамнікаў ўзроўню ад “тытанічна” да “боска” заробак зьменшыцца прыкладна на 4-5%, у той час як у брамнікаў “сусьветнай клясы” зьніжэньне будзе на 14%, “бліскуча” - каля 20% і “выдатна” - амаль на 40%.

Сыстэма налічэньня заробкаў брамнікаў адрозьніваецца ад сыстэмы налічэньня заробкаў палявым гульцам, таму адрозьніваецца і мэханізм зменаў заробкаў. Заробкі ў брамнікаў вышэйшыя на ніжэйшых і сярэдніх узроўнях, чым у іншых гульцоў, але зьмяншаюцца на вышэйшых узроўнях і становяцца зусім нізкімі на самых верхніх узроўнях - ня гледзячы на тое, што яны ўплываюць на камандныя лініі больш, чым іншыя палявыя гульцы. Мы ня хочам зрабіць брамнікаў з высокімі ўзроўнямі больш важкімі, чым яны зараз ёсьць.

Важныя новаўвядзеньні праз сэзон
Як я ўжо казаў у сваім артыкуле аб разьвіцьці гульні ў лютым, мы хочам зрабіць больш выгадным утрыманьне гульцоў у камандзе працяглы час. А таксама зрабіць уплыў сваіх юнакоў больш каштоўным. Праз сэзон (які пачнецца на прыканцы кастрычніка) будзе ўведзены бонус за адданьне клюбу:

- Вашыя гульцы будуць гуляць усё лепш і лепш, чым даўжэй яны гуляюць за ваш клюб, да пэўнага ўзроўню.
Да прыкладу: Гулец з навыкам тытанічна, што гуляе за ваш клюб 3 сэзоны, адгуляе лепей, чым толькі куплены гулец. Але гулец, адгуляўшы дзевяць сэзонаў за вашу каманду, атрымае такі самы бонус, як і адгуляўшы сем сэзонаў.

Бонус за адданасьць будзе ўведзены за два крокі: напалову ў кастрычніку, а поўную моц набудзе праз сэзон. Максымальны магчымы бонус для гульца складзе каля 10-15% ( 5-7,5% для першага сэзону). Час, праведзены гульцом у вашым клюбе, будзе ўлічаны.

- Гульцы, што належылі вашаму клюбу ўсю іх кар’еру атрымаюць бонус да сваіх выступленьяў за ваш клюб, бо яны будуць гуляць за клюб, які ў іх сэрцы.
Але памятаце, што выкуплены назад малады гулец, што раней належыў вам, такі бонус не атрымае.

Больш падрабязная інфармацыя пра гэта зьявіцца цягам наступнага сэзону.

Новы пэрсанал
Я ўжо шмат разоў казаў пра новую сыстэму пэрсанала, але зараз надыйшоў час распавесьці пра яе падрабязьней. Тое, што мы хочам ад новай сыстэмы супрацоўнікаў, каб яна давала вам інфармацыю аб эфэкце ад кожнага спэцыяліста так, каб вы змаглі рабіць правільныя рашэньні. Яна таксама адкрые магчымасьці гуляць у гульню рознымі шляхамі, падтрымка й балянс розных стратэгій і даць вам лепшае адчуваньне клюба. А таксама дазволіць эканоміцы збалянсаваць сябе, у адпаведнасьці з вашымі рашэньнямі як мэнэджэра.

Я ведаю,гучыць шматабяццаюча, але гэта цалкам магчыма. Дазвольце мне растлумачыць асноўныя канцэпцыі:

- Вы наймаеце аднаго спэцыяліста на вызначаную пазыцыю. Чым вышэй узровень, тым лепшы спэцыяліст.

- Вы будзеце ведаць, які плён ён дасьць вашаму клюбу, бо гэта будзе дакладна прапісана.

- Вы зможаце наняць толькі аднаго спэцыяліста кожнага тыпу, а колькасьць спэцыялістаў будзе абмежавана. Іншымі словамі, вы павінны выбраць якіх спэцыялістаў хочаце выкарыстаць.

- Фізіятэрапеўты і дактары будуць аб’яднаныя, але розных тыпаў спэцыялістаў будзе больш, чым зараз.

- Натуральна, усе спэцыялісты нададуць пазытыўны эфэкт вашай камандзе, аднак будуць і недахопы. Можна сказаць, што кошт спэцыяліста будзе вымярацца ня толькі грашыма, але й іншымі рэсурсамі: трэніроўка, форма, заўзятары.

- Колькі будзе каштаваць спэцыяліст будзе залежыць ад таго, колькі мэнэджэраў выбралі гэты тып спэцыялістаў. Гэта значыць, што цана будзе час ад часу мяняцца.
Больш інфармацыі пра пэрсанал будзе дадзены цягам наступнага сэзону

Як гэта дапаможа эканоміцы гульні
Як вы, напэўна, разумееце, гэта акажа істотны ўплыў на эканоміку гульні, але, магчыма, гэта не так-та лёгка зразумець, якім чынам гэта дапаможа эканоміцы. Адказ просты - вы можаце абменьваць трэніроўку на грошы. То бок, калі вы губляеце частку трэніроўкі (альбо яе ўсю), узамен вы атрымаеце больш грошаў (напрыклад, ад гледачоў і спонсараў).

Таму, калі ў вас не атрымліваецца зарабіць прыбытак ад трэніроўкі, вы можаце ад яе адмовіцца і атрымліваць за гэта грошы. Гэта будзе спрыяць эканоміцы праз павелічэньне грошаў у гульне, на якія можна будзе набыць новых гульцоў і дапаможа захаваць цэны стабільнымі.

Акрамя таго, калі няшмат карыстальнікаў выкарыстаюць пэўнага супрацоўніка, ён абыдзецца ім даволі танна, і аднойчы гэта будзе добрым выбарам. І наадварот, калі шмат карыстальнікаў выбяруць спэцыйліста пэўнага тыпу, гэта будзе дорага ім каштаваць. Гэта таксама дапаможа збалянсаваць розныя стратэгіі.

Абмежаваньні да неабмежаваных стратэгій
З новай сыстэмай пэрсаналу мы таксама ўвядзем абмежаваньні на назапашваньне й гандаль. Іншыя стратэгіі маюць гэта. Напрыклад, існуюць ліміты на колькасьць трэніруемых гульцоў і хуткасьці трэніроўкі. Але вы кантралюеце гэтыя ліміты, наймаючы спэцыялістаў, якія павялічваюць хуткасьць навучаньня й таму падобнае.

Хутка будуць прадстаўленыя й іншыя кантралюемыя ліміты, як назапашваньне й гандаль. Для гандлю будзе абмежаваньне ў колькасьці выстаўленых на трансфэр гульцоў за тыдзень (вы зможаце назапасіць гэта да пэўнай колькасьці). І калі вам спатрэбіцца больш трансфэраў - вам трэба будзе наняць агента.

Тыя, хто мае шмат грошаў на сваіх рахунках, і захоча іх патраціць - будуць мець справы з падаткавікамі, але эканаміст дапаможа вам павялічыць ліміт, зь якога банкаўскі рахунак будзе абкладацца падаткам, а таксама дапаможа зьменшыць гэты падатак.

Яшчэ трэба крыху папрацаваць, каб наладзіць гэтыя ліміты, вось чаму я не магу даць вам больш падрабязную інфармацыю. Але ні адноў з абмежаваньняў не павінна моцна адбіцца на сярэднім мэнэджэры.

А што наконт палепшаных рэйтынгаў?
Аб іх я казаў у сваім апошнім артыкуле, і гэта ўсё яшчэ мае высокі прыярытэт для гульні. Але з-за эканамічнай сытуацыі новая сыстэма пэрсаналу стала больш важнай і прыярытэтнай задачай гульні. Палепшаныя рэйтынгі - наперадзе, але пазьней
 
Server 071