Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

1-30-2012 Рэдакцыя: Змаганьне за права правядзеньня XVIII Кубку Сьвету

Надыходзіць час абраць гаспадароў чарговага Кубку Сьвету. Гэтым разам стаўкі высокія: пераможца атрымае права правядзеньня XVIII Кубку Сьвету, а краіна, што зойме другое месца, будзе гаспадарыць на XVIII Моладзевым (U20) Кубке Сьвету.

Краіны, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны прыцягнуць да працы сваю супольнасьць, а таксама зрабіць відэа, у якім мы павінны ўбачыць, чаму Кубак Сьвету павінен адбыцца ў вашай краіне.
Хто?
Дазваляецца толькі адна заяўка ад адной краіны. Каб мы маглі быць упэўненыя, што заяка адпраўлена, яна павінна быць разьмешчана на нацыянальным форуме. Майце на ўвазе, калі ваша краіна ўжо прымала КС у мінулым, гэта можа згуляць супраць вашай кандыдатуры. Таксама як і апошнія пераможцы - Трынідад і Табага, Польшча, Індыя, Босьнія й Герцагавіна разам з Панамай, што заняла другое месца ў конкурсе мінулы раз, - гэтыя краіны ня могуць прыняць удзел у спаборніцтве гэтым разам.

Калі?
Конкурс адчынецца сёньня і будзе дасяжны да 23:59 чацьвярга 9-га лютага (па HT-часе).

Галасаваньне будзе адбывацца з панядзелка 13-га лютага па нядзелю 19-га лютага. Пераможца будзе абвешчана на наступным тыдні.

Як?
Афіцыйная кантактная асоба павінна быць з краіны, што адпраўляе заяўку. У заяўцы павінна быць:

- спасылка на вашае відэа, разьмешчанае на Youtube, каб пазьней мець магчымасьць далучыць яго на афіцыйны Hattrick канал Youtube.

- спасылка на тэму ў нацыянальным форуме, якая падцьверджвае, што заяўка сапраўды афіцыйная.

- адправіць заяўку праз кантактную форму Адміністрацыі нацыянальных зборных (NTA) з тэмай "XVIII World Cup Bid" (пераканайцеся, што вам прыйшоў ліст-пдцьверджаньне).

Калі ласка, майце на ўвазе, што гэтыя відэа будуць праглядаць у цэлым сьвеце, таму адной з мовай прэзэнтацыі павінна быць ангельская.

Крытэрыі

- Актыўны ўдзел супольнасьці ў працы

- Творчы падыход

- Якасьць працы

З усіх заявак мы абярэм найлепшых 5, якія будуць прэзэнтаваныя грамадскасьці для лёсаваньня.

Суддзі:
4 галасы:

- Адзін голас ад супольнасьці (вы ня зможаце галасаваць за сваю краіну)

- Адзін голас ад трэнэраў Нацыянальных і моладзевых зборных

- Адзін голас ад NTA

- Адзін голас ад HT-Johan

У выпадку нічыі, пераможа краіны, набраўшая болей галасоў ад супольнасьці.

Пераможца атрымае права правесьці XVIII Кубак Сьвету, а краіна, заняўшая другое месца - XVIII Моладзевы (U20) Кубак Сьвету!

Зычым посьпеху ўсім!
 
Server 071