Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

4-11-2012 Рэдакцыя: Навіны разьвіцьця

Праца ды выхад Турніраў былі для нас фантастычнымі, бо гэта высока было ацэнена супольнасьцю. Зараз давайце паглядзім, што мы можам зрабіць яшчэ.

Як мы ўжо пісалі раней, мы будзем працаваць над наступнай версыяй Турніраў, але мы таксама пачалі працу над доўгачаканым праектам: Падрабязныя гульнявыя рэйтынгі. Гэтыя дзьве рэчы ёсьць нашая галоўная задача на будучыню.
Як я ўжо ўзгадваў у выпуску, прысьвечанаму Турнірам, у нашых плянах выпусьціць новую вэрсыю Турніраў цягам некалькіх месяцаў. Гэты плян не зьмяніўся, але, тым ня менш, мы падзелім гэтую вэрсыю на дзьве часткі, каб вы атрымалі некаторыя функцыі раней. Я ня думаю што вы будзеце супраць гэтага, правільна?

Наступная вэрсыя Турніраў
Такім чынам, наступная вэрсыя турніраў – мы можам назваць яе 1.1 – будзе ўключаць у сябе наступнае:

- Ліга з плэй-офф на 12 і 16 каманд
- Ліквідаваны просты кубкавы фармат на 4, 8 і 16 каманд
- Асобная паліца трафеяў
- Варыянт, пры якім стваральнік кубку можа заплаціць за ўсіх удзельнікаў
- Магчымасьць адмовіцца, калі вы не жадаеце атрымліваць запрашэньні ў турніры.

Нашая мэта – выпусьціць гэтую вэрсыю цягам некалькіх тыдняў.

Наступная пасьля гэтай вэрсыі (вэрсыя 1.2) будзе ўключаць:

- Адкрытыя турніры (любы жадаючы можа далучыцца без запрашэньня)
- Магчымасьць стварыць турнір ня ўдзельнічая ў ім
- Магчымасьць для тых, хто ня мае падпіскі Supporter, ствараць турніры праз Gears
- Невялікія візуальныя паляпшэньні

Нашая задача зрабіць гэтую вэрсыю да наступленьня (Эўрапейскага) лета.

Пасьля гэтых двух будуць і іншыя абнаўленьні, мы ня спынімся на гэтым.

Падрабязныя гульнявыя рэйтынгі
Паляпшэньне гульнявых рэйтынгаў было на стадыі плянаваньня на працягу доўгага-доўгага часу, вы напэўна чулі як я шмат разоў пра гэта казаў раней. І гэта вельмі каштоўны для мяне праект, ён займае цэнтральнае месца ў засваеньні гульні. Такім чынам, я рады паведаміць вам, што мы нарашце пачалі працу над ім. Праца толькі пачалася, але пра ўсе нашыя рухі наперад мы будзем дзяліцца больш падрабязнай інфармацыяй (скрыншотамі ды інш.) у нашым блозе распрацоўшчыкаў.

Няма чаго і казаць, гэта зробіць вашыя гульні і справаздачы больш цікавымі для чытаньня і аналізу. Гэта таксама адкрывае больш глыбокі аналіз вашай гульні і дае лепш зразумець, як працуе гульнявы рухавік, а гэта ў сваю чаргу, зробіць прасьцей вам зразумець (або знайсьці тлумачэньне) канчатковы вынік у гульні.

Што гэта значыць
Па змаўчаньні будзе паказвацца сярэдні рэйтынг за гульню, як і сёньня (хаця, вядома, будзе палепшаны зьнешні выгляд).Вы таксама зможаце ўбачыць:

- Сэктар рэйтынгаў у розныя інтэрвалы часу гульні (кароткія прамежкі часу)
- Графікі сэктару рэйтынгаў на працягу ўсяго матчу
- Рэйтынгі гульца (зоркі) у розныя інтэрвалы часу гульні (кароткія прамежкі часу)
- Графікі рэйтынгаў гульца на працягу ўсяго матчу
- Падсьветка падзей, каб убачыць як падзея (напрыклад замена) паўплывала на рэйтынгі

Я не магу зараз дакладна сказаць, за які інтэрвал будуць брацца рэйтынгі, але думаю праз кожныя 10 хвілін.

Жоўтыя зоркі
Разам з гэтым мы таксама выдалім розныя колеры зорак, і будзем проста паказваць сярэдні рэйтынг зоркамі жоўтага колеру. Калі быць шчырым, розныя колеры ніколі добра не адлюстроўвалі, наколькі моцна гулец стаміўся, было цяжка зразумець, што яны значаць. А зараз няма болей патрэбы карыстацца рознымі колерамі, бо замест іх у вас будуць графікі.

Выхад рэйтангаў
Калі яны будуць выпушчаныя? Найлепшы адказ, які я вам магу даць – калі мы будзем упэўненыя, што яны гатовыя да выхаду. Мы ўсё яшчэ толькі ў самым пачатку гэтай працы, а так як гэта сапраўды цэнтральная частка працэсу гульні, мы хочам сапраўды зрабіць яе якаснай. Мы ня хочам сьпяшацца і рабіць нешта, чым мы будзем не задаволеныя. Таму варта пачакаць пакуль праца ня будзе гатовая да канца.
 
Server 071