Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

12-3-2012 Рэдакцыя: Supporter 2.0

Прыйшоў час, калі мы вырашылі дадаць шмат новых функцый да нашага пакету Supporter. Гэта не тое, што было раней. Гэтым разам усё нашмат сур'ёзней!

Сёньня мы выпускаем буйное абнаўленьне Supporter - таксама можна гэта назваць новай вэрсыяй Supporter. У гэты пакет абнаўленьня Supporter уключаныя некаторые вельмі-вельмі выдатныя функцыі (калі б гэта было ня так, мы б прапусьцілі гэтую частку ў абнаўленьні), такія як Пэрспэктыўныя трансфэры, Клюбныя тэмы і Рэдактар клюбнага лягатыпу.

Таксама мы зрабілі некаторыя старыя функцыі Supporter (твары гульцоў, нумары гульцоў, назва фан-клюбу і палічку прызоў) даступнымі ўсім карыстальнікам. Таксама не-Supporter’ы атрымаюць магчымасьць зрабіць асноўны клюбны лягатып праз новы Рэдактар Клюбнага лягатыпу.
Прайшло ўжо болей 11 гадоў, як мы ўпершыню выпусьцілі пакет Hattrick Supporter. З таго моманту мы няспынна дадавалі новыя функцыі ў Supporter, які стаў сёньня вялікім пакетам. Аднак, адзіная рэч, якую мы не зрабілі за гэтыя гады, гэта вызначыцца што ёсьць Supporter цяпер ці якім ён павінен быць у будучыні.

Увосень мы зрабілі менавіта тое, што вельмі ажывіла працэс, а таксама зьмянілі наш погляд на Supporter. Гэта прывяло да новай прэзэнтацыі Supporter на сайце, але ў першую чаргу гэта прывяло да таго, каб зрабіць некаторыя функцыі, якія мы ня бачым больш у пакеце Supporter, даступнымі кожнаму. Канешне, пры гэтым дадаўшы некаторыя сапраўды каштоўныя новыя магчымасьці для ўладальнікаў Supporter.

Давайце пачнем з новых функцый, даданых у пакет Supporter.

Пэрспэктыўныя трансфэры
Пэрспэктыўны трансфэр дапаможа вам адшукаць адмысловага гульца, якога вы шукаеце на трансфэрным рынку. Калі ваш трансфэрны пошук дае 10 вынікаў або менш, вы атрымаеце магчымасьць дадаваць трансфэр на пэрспэктыву. Потым мы пастаянна будзем правяраць новыя прапановы на трансфэрным рынку і будзем паведамляць вам кожны раз, калі гулец, што адпавядае вашым крытэрам пошуку, знаходзіцца на трансфэры.

У вас адначасова могуць быць актыўнымі 2 такіх трансфэры, і кожны такі трансфэр актыўны цягам 2 тыдняў.

Рэдактар клюбнага лягатыпу
З дапамогай рэдакатара Клюбнага лягатыпу вы можаце лёгка стварыць сваю ўласную клюбную эмблему, дзякуючы простаму інтэрфэсу. Гэта асабліва будзе карысна тым, хто ня мае шмат часу. Натуральна, вы па-ранейшаму можаце загрузіць/пакінуць сваю старую эмблему, калі вы аддаеце ёй перавагу.

Клюбная тэма
Гэтая функцыя можа зьмяніць вашу ўласную тэму для клюбу. Вы можаце загрузіць сваю фонавую выяву ці выбраць колеры мэню, каб зрабіць іх ідэнтычнымі з вашай камандай. Гэту тэму будзе бачыць кожны, хто наведае старонку вашага клюбу.

Калі вам, уладальніку падпіскі Supporter, не да спадобы розныя тэмы, вы можаце выключыць іх у вашых Наладах.

Пошук падобных гульцоў
Гэта невялікая, але зручная функцыя, якая ў значнай ступені робіць тое, што напісана ў яе назве: шукае падобнага гульца на трансфэры. Вы знойдзеце яе (цэтлік у выглядзе біноклю) на любым гульцы, у якога вы бачыце яго навыкі. Націснуўшы на цэтлік, яна капіюе вышэйшыя навыкі гульца ў форму пошуку трансфэраў. Адтуль вам проста трэба націснуць пошук (ці, спачатку наладзіць яе як вам заўгодна).

Неўміручасьць
Каб атрымаць неўміручасьць, вы можаце выпіць эліксір жыцця. Альбо стаць вампірам. Альбо проста быць Supporter’ам. :)
Ну, а пакуль вы Supporter, ваша каманда ня будзе адключана ці выдалена з-за неактыўнасьці (звычайныя правілы банкруцтва і правілы ўнутранага распарадку застаюцца ў сіле).

Функцыі Supporter зараз даступныя кожнаму
Як я ўжо ўзгадваў вышэй, ёсьць некаторыя функцыі Supporter, якія мы болей не ўключаем у пакет Supporter. Хутка яны стануць бясплатнымі. І як вынік, яны будуць даступны кожнаму. Такім чынам, вось гэтыя функцыі:

Твары гульцоў, нумары гульцоў і выказваньні гульцоў зробяць вашых гульцоў больш жывымі. Гэта таксама азначае, што вы нарэшце зможаце атрымаць ваша каманднае фота.

Зараз вы можаце даць назву фан-клюбу і бачыць палічку прызоў. На форумах вы зможаце карыстацца подпісам, вы можаце ствараць тэчкі ў паштовай скрыне, таксама вы атрымаеце доступ да Старых выніковых табліц і Статыстыкі вандровак на старонцы вашай лігі.

І апошняе, але ня менш важнае, вы таксама атрымаеце магчымасьць стварыць клюбны лягатып з дапамогай нашага новага брэнду - рэдактара клюбнага лягатыпу.

Ну, нарэшце, гэта ўсё! Спадзяюся, вам спадабаюцца ўсе нашы новыя функцыі!
 
Server 071