Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

3-5-2013 Рэдакцыя: Новы Supporter

Мы рады паведаміць Вам цудоўныя навіны аб пакеце Supporter! Мы ўпэўненыя, што наша новая прапанова зробіць Hattrick яшчэ цікавей!

З гэтага моманту Hattrick Supporter перастане быць адным цэлым прадуктам: цяпер будзе тры варыянты падпіскі! Мы прапануем невялікі і танны набор паслуг (яго мы назвалі Silver - Срэбны). Падпіска ў цяперашнім выглядзе стане варыянтам Gold - Залаты. А Platinum - Плацінавы - Supporter будзе ўключаць у сябе беспрэцэдэнтны набор палепшаных функцый! А яшчэ праз некалькі месяцаў ён дазволіць рэгістраваць другую каманду!

У дадатак да гэтага, цэны на Supporter будуць устанаўлівацца індывідуальна для кожнай краіны. Гэта значыць, кошты зьменяцца. У некаторых краінах яны трохі павысяцца, але ў большасьці стануць ніжэй, чым цяпер.
Мы ўжо даўно зразумелі, што наяўнасьць толькі аднаго варыянту падпіскі па аднолькавых коштах у больш чым 120 краінах моцна абмяжоўвае колькасьць карыстальнікаў Supporter. Нам здавалася, што адзіная цана на Supporter па ўсім сьвеце - гэта сумленна па стаўленьні да карыстальнікаў. Але на самай справе ёсьць каласальная розніца ў даходах і ўзроўні жыцьця ў розных краінах. Таму шматлікія карыстальнікі проста не маглі сабе дазволіць Supporter і не атрымлівалі максымальнага задавальненьня ад Hattrick.

Таму на працягу апошніх 6 месяцаў мы правялі маштабныя дасьледаваньні супольнасьці Hattrick (мы нават запрасілі спэцыялізаванае агенцтва) з мэтай зразумець, як аптымізаваць сам пакет Supporter і кошты на яго.

Новыя варыянты падпісік Supporter - Silver, Gold і Platinum
Цяперашні пакет Supporter будзе падзелены на тры варыянты.

Supporter Silver: Невялікі і недарагі пакет, які зьмяшчае некаторыя асноўныя функцыі Supporter, якія тычацца супольнасьці, зьнешняга выгляду клюба і статыстыкі.

Supporter Gold: так будзе называцца цяперашні пакет Supporter (вядома, падпіска ўсіх дзеючых Supporter'аў аўтаматычна абновіцца да гэтага ўзроўня).

Supporter Platinum: Поўны пакет паслуг Supporter - у ім няма абмежаваньняў на колькасьць падтрымак карыстальнікаў і фэдэрацый, а таксама павялічана колькасьць магчымых трансферных запытаў. А яшчэ карыстальнікі з гэтай падпіскай атрымаюць права галасаваць за новыя функцыі Supporter. І апошняе, але вельмі важнае зьмяненьне. Карыстальнікі з гэтым пакетам змогуць афіцыйна зарэгістраваць другую каманду і перажыць новыя эмоцыі з новым клюбам!

Больш інфармацыі пра функцыі розных пакетаў Hattrick Supporter Вы можаце даведацца на старонцы параўнаньня пакетаў.

Індывідуальныя цэны для розных краін
У дадатак да новых пакетаў мы вырашылі ўсталёўваць кошты на падпіску індывідуальна для кожнай краіны. Так паступаюць усе кампаніі, якія прадаюць свае тавары і паслугі ў розных сэгмэнтах Сусьветнага рынку. Гэта значыць, што ўпершыню за апошнія 2 гады ў некаторых краінах адбудзецца павелічэньне коштаў на Supporter. Але ў большасьці краін цана стане ніжэй!

Новыя цэны дзейнічаюць зь сёньняшняга дня.

Другая каманда
Як згадвалася вышэй, магчымасьць зарэгістраваць другую каманду будзе даступная ў рамках пакета Platinum Supporter. Пакуль яна знаходзіцца ў распрацоўцы. Другая каманда будзе прывязаная да Вашага бягучага акаўнта. Вы зможаце асобна кіраваць абодвума клюбамі, у іх будуць асобныя склады, эканоміка, юнацкая каманда і іншае. Але акаўнт застанецца агульным. Карацей, будзе дзьве каманды, але адзін карыстальнік.

Вы ня зможаце зьдзяйсьняць трансфэры паміж сваімі камандамі. Наша мэта зрабіць так, каб Вы маглі рэгістраваць каманду дзе заўгодна - у сваёй краіне ці ў любой іншай, калі Вам так захочацца. У першым выпадку Вашы каманды ня змогуць гуляць у адной лізе.

Магчымасьць рэгістрацыі другой каманды мы дадамо ў бліжэйшае міжсэзоньне (у сярэдзіне траўня). Бліжэй да гэтага моманту зьявіцца дадатковая інфармацыя пра гэтае новаўвядзеньне.

Галасаваньне за опцыі Supporter
Падпісанты Platinum Supporter атрымаюць магчымасьць галасаваць за новыя функцыі Supporter. Зараз Вы зможаце паўплываць на яго разьвіцьцё! Як мінімум, раз у год мы будзем прапаноўваць Вам сьпіс магчымых новаўвядзеньняў і зьмен (прычым некаторыя зь іх мы сфармуем зь ідэй, выказаных супольнасьцю), і тыя, якія набяруць найбольшую колькасьць галасоў, будуць дададзеныя ў бліжэйшае абнаўленьне!

У завяршэньні
Мы перакананыя, што гэтыя зьмяненьні дадуць магчымасьць большай колькасьці карыстальнікаў набыць падыходзячы ім пакет Hattrick Supporter і адчуць усе магчымасьці Hattrick. Дзякуючы гэтаму гульня і супольнасьць будуць расьці. Гэта выгадна і Hattrick як гульні, і карыстальнікам. А нам новаўвядзеньне дазволіць і далей разьвіваць гульню і прыдумляць новыя спосабы палепшыць Вашае знаходжаньне ў Hattrick!

Мы спадзяемся, Вам гэта таксама спадабалася!
 
Server 071