Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

6-18-2013 Рэдакцыя: Зробім Hattrick добразычлівым!

У нас выдатная супольнасьць, я б нават сказаў, што Hattrick і яго форумы - адно з самых прыязных месцаў у інтэрнэце. Мы гэтым ганарымся і дзякуем за гэта нашых Афіцыйных асобаў. Але паколькі няма мяжы дасканаласьці, гэты аспэкт гульні таксама можна зрабіць яшчэ лепш. Для гэтага мы праводзім перагляд правілаў гульні, палітыкі і прадпісаньняў для Афіцыйных асобаў. Мы хочам зрабіць гульню яшчэ больш прыемным баўленьнем часу, а нашы дзеяньні - больш зразумелымі карыстальнікам.

Магчыма, Вы не асабліва задумляецеся над гэтым аспэктам гульні і ня лічыце, што менавіта яго неабходна палепшыць у першую чаргу. Тым ня менш, мы перакананыя, што ён вельмі важны і ўплывае на многія іншыя моманты гульні. Каб пераканацца, што мы ўжо пачалі працаваць над гэтым пытаннем, наведайце старонку Стану ўліковага запісу - гэта першы бачны вынік нашай працы.
Палітыка і прадпісаньні, па якіх мы дзейнічаем зараз, мала чым адрозьніваюцца ад тых, што мы выкарыстоўвалі 10 год таму. Цалкам бясспрэчна, што яны нядрэнна працавалі ўвесь гэты час. Але і ў Hattrick, і ў Сьвеце многае з тых часоў адбылося, і цяпер здаецца відавочным тое, што палітыка, прыдуманая ў іншых абставінах, больш не падыходзіць да сёньняшніх рэалій.

Такім чынам, мы спыталі сябе, што б мы зрабілі па-іншаму ў дачыненьні да палітыкі карыстальнікаў, калі б пачыналі праект Hattrick з нуля зараз, прымаючы пад увагу той вопыт, які мы атрымалі за час існаваньня гульні. Так мы набылі іншае бачаньне правілаў гульні, палітыкі і прадпісаньняў. Цяпер мы можам абнавіць іх у адпаведнасьці з Hattrick якім ён ёсьць сёньня і якім мы хочам бачыць яго ў будучыні.
Мы хочам зрабіць Hattrick яшчэ больш зручным і добразычлівым для карыстальнікаў, а дзеяньні нашых Афіцыйных асоб - больш зразумелымі і не такімі зачыненымі. Вядома, мы захаваем правілы паводзін (іх не чакаюць сур'ёзныя зьмены) і па-ранейшаму будзем патрабаваць іх выкананьня, але зьменіцца падыход да іх выкананьня. Пакараньні стануць больш лагічнымі і менш жорсткімі. Мы аддаем перавагу адхіліць карыстальніка (які правініўся) ад канкрэтнага аспэкту гульні (напрыклад, ад форума), а не караць яго нейкімі гульнявымі наступствамі (напрыклад, штрафамі).

Сёньня мы прэзэнтуем Вашай увазе першы бачны вынік працы над гэтым праектам - старонку стану ўліковага запісу. Мы ўпэўненыя, што большасьці з Вас ня трэба рэгулярна на яе заходзіць, але калі так здарыцца, што Вы парушыце правілы, на гэтай старонцы будуць адлюстроўвацца ўсе дзеяньні афіцыйных асоб - проста і зразумела карыстальніку. Гэтую старонку можаце бачыць толькі Вы. Там жа мы паведамім, чаму ён зрабіў тое ці іншае дзеяньне і якія наступствы яно нясе. Цяпер яна адлюстроўвае толькі парушэньні на форумах, але ў будучыні мы плянуем паведамляць на ёй і аб парушэньнях у іншых аспэктах гульні.

Разам з гэтым нашы мадэратары атрымаюць новыя ўнутраныя правілы працы. Гісторыя парушэньняў усіх карыстальнікаў будзе скінутая (за выключэньнем некалькіх парушальнікаў спакою, якія знаходзяцца на «апошнім папярэджанні»). Так што амаль усе пачнуць з чыстага ліста. І вось яшчэ некалькі момантаў, якія варта адзначыць:

- Калі Вы атрымліваеце адхіленьне (бан), статус Вашага акаўнта адносна гэтага тыпу форумных парушэньняў (лёгкае, сярэдняе, цяжкае) павышаецца на 1 прыступку.

- Мадэратар больш ня будзе самастойна прымаць рашэньне аб працягласьці адхіленьня. Ён будзе проста выяўляць факт парушэньня правілаў на форуме і вызначаць яго тып. Сыстэма сама павялічыць статус парушэньняў карыстальніка і выдасьць яму адпаведнае адхіленьне.

- Простае выкананьне правілаў дазволіць аўтаматычна ачысьціць Вашу гісторыю адхіленьняў. Як доўга часу гэта зойме, залежыць ад колькасьці і ступені парушэньняў, учыненых Вамі.

- Калі Вы атрымалі адхіленьне на форуме, Вы цалкам пазбаўляецеся доступу да яго (гэта значыць, ня зможаце ні чытаць, ні пісаць паведамленьні) на ўвесь час працягласьці адхіленьня.

Варта разумець, што кампанія па «зьмене палітыкі» не завершыцца за адну ноч. Гэта працэс, які запатрабуе некаторага часу (як мінімум, да канца года). Да таго ж, большая частка працы - ўнутраная, гэта значыць, Вы яе ня ўбачыце. Але, мы спадзяемся, яна прынясе адчувальныя вынікі, якія спадабаюцца ўсім - як доўгажыхарам гульні, так і пачаткоўцам, і будучым карыстальнікам.
 
Server 070