Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Навіны

11-8-2013 Рэдакцыя: Новыя кошты на падпіску Supporter

Сёньня мы анансуем новыя кошты на Hattrick Supporter, а таксама новую магчымасьць аўтаматычнага абнаўленьня падпіскі. Зьмены ўступяць у сілу 14 лістапада.
Магчыма Вы ўжо ведаеце, што мы, заснавальнікі Hattrick, выкупілі назад права на яго ў жніўні. Мы зрабілі гэта таму, што Zattikka, кампанія, якая набыла ў нас Hattrick 18 месяцаў таму, стала банкрутам. Мы вельмі задаволеныя тым, што вярнуліся, і мелі некалькі вельмі складаных месяцаў, працуючы над пераўтварэньнем зноў да незалежнай кампаніі, плянуючы стратэгію прадукту і праглядаючы напрамак вядзення бізнэсу.

Галоўнай праблемай для нас стала тое, што перад банкруцтвам Zattikka патрацілі ўсе грошы, выплачаныя за падпіску на Supporter. Гэтыя грошы пайшлі ў бюджэт Zattikka group і былі выдаткаваныя, як і любыя іншыя іх даходы. Цяпер ужо няма ні Zattikka, ні тых грошай. То бок, калі мы зноў вярнуліся да кіраваньня Hattrick , мы пачалі з буйной запазычанасьці ў нашых Supporter'аў . Іншымі словамі, нашы карыстальнікі маюць шмат падпісак на Supporter, якія нам трэба падтрымліваць яшчэ гады, але ніякага прыбытку з гэтых падпісак мы не атрымаем, пакуль не настане час іх працягваць. Паколькі Zattikka вельмі масава прадавалі падаўжэнне Supporter зь вялікімі зьніжкамі, мы таксама атрымалі незвычайна вялікаю колькасьць Supporter'аў у сыстэме і зразумелі, што наш прыбытак будзе занадта нізкім яшчэ вельмі доўга.

Мы пачалі аналізаваць сытуацыю, каб сплянаваць свае дзеяньні да забесьпячэньня працы Hattrick на шмат гадоў наперад. Мы хочам, каб Hattrick быў надзейнай крыніцай прыбытку як сёньня, так і ў будучыні. Вядома, што Hattrick ўжо не расце як гульня, таму мы хочам мець магчымасьць падтрымліваць яго, нават калі колькасьць карыстальнікаў стане яшчэ менш, чым яна зьяўляецца сёньня. Каб зрабіць гэта, нам трэба шукаць шляхі павелічэньня даходаў ад карыстальнікаў, якім не абыякава будучыня гульні.

Ёсьць некалькі варыянтаў, якія мы нават ня хочам разглядаць.

Мы ня зробім Hattrick гульнёй "толькі плаці грошы". Хоць гэта б скараціла выдаткі і быць можа "прымусіла" б некалькіх негуляючых карыстальнікаў стаць Supporter'амі. Але гэта на самай справе тая рэч, якую мы рабіць ня хочам, мы ўвесь час абяцалі, што Hattrick заўсёды будзе бясплатнай гульнёй.

І мы не распрацуем новых платных магчымасьцяў, якія могуць даць пэўныя перавагі ў гульні. Мы хочам, каб Hattrick быў сумленнай гульнёй, дзе "бясплатны" гулец будзе мець такія ж шанцы выйграць, нават калі для выйгрышу яму трэба праводзіць у гульні значна больш часу. Таму гэта мы таксама ня зробiм.

Наадварот, мы вырашылі падняць кошт падпіскі на Supporter. І падняць даволі істотна.

Мы ведаем, што падвышэньне коштаў ніколі не былі папулярныя, але таксама мы ведаем, што гэтыя гады кошт падпіскі Supporter быў значна меншы, чым карыстальнікі былі рэальна гатовыя заплаціць за такі пакет паслуг. Мы толькі зрабілі маркетынгавае даследаваньне, якое паказвае рэальнасьць гэтага сьцьвярджэньня, а цяпер самы час, калі нам крывя з носу неабходны дадатковы прыбытак.

Гэта дапаможа нам працягваць укладаць сродкі ў гульню і ў Supporter, не рызыкуючы "прыкручваць" новыя бізнэс-мадэлі да Hattrick. І паколькі ў нас цяпер няма новай вэрсіі Supporter, яго ўдасканаленьне займае важнае месца ў нашых плянах на наступных год.

Калі быў запушчаны Плацінавы Supporter, мы спадзяваліся бачыць яго як прэміум-ўзровень падпіскі, які будуць мець ня больш за чвэрць агульнай колькасьці ўсіх Supporter'аў. Сёньня больш за палову ўсіх Supporter'аў маюць Плацінавую падпіску, што паказвае нам на вельмі вузкую розьніцу коштаў паміж двума пакетамі. Мы б хацелі, каб Залаты пакет быў найбольш масавым, таму прынялі рашэньне павялічыць розьніцу кошту паміж залатым і плацінавым. Таму набыць Плацінавую падпіску ўжо будзе на 25% - 30% даражэй, чым Залатую.

Паралельна з павелічэньнем кошту, мы таксама прадстаўляем магчымасьць плаціць аўтаматычнымі штомесячнымі плацяжамі. Спадзяемся, што гэты новы спосаб падпіскі, пазьбягаючы штогадовага авансавага плацяжу, зробіць далейшае падтрыманьне разьвіцьця Hattrick больш лёгкім і прывабным. З штомесячнай аўтаматычнай падпіскай Supporter будзе даступны за € 3.50 за Срэбраны, € 7 за Залаты і € 9 за Плацінавы пакет. Усё яшчэ будзе магчыма атрымаць Supporter за разавы плацёж на 6 або 12 месяцаў зь вялікімі зьніжкамі на месячны кошт . А карыстальнікі з краін зь нізкімі даходамі працягнуць атрымліваць істотна ніжэйшую цану, чым іншыя.

Новыя кошты і аўта-абнаўленьні запрацуюць пасля 14 Лістапада, то бок усе нашы карыстальнікі маюць шанцы падоўжыць свае падпіскі на Supporter цягам наступных шасьці дзён па старых коштах, калі пажадаюць.

Яшчэ раз: мы разумеем, што гэтыя зьмены ня стануць папулярнымі, але мы ўпэўненыя, што гэта лепшы шлях, каб забясьпечыць доўгае жыцьцё Hattrick, і мы вельмі спадзяемся на Вашае разуменьне.
 
Server 070