Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Кіраўніцтва для пачаткоўцаў

Гэта кароткае кіраўніцтва па Hattrick. За больш падрабязнай інфармацыяй зьвярніцеся па дапаможнік.

Ваша роля

Вы - мэнэджэр, і адказваеце за ўсё, што зьвязана з клюбам. Вы плянуеце тактыку ды стратэгію, вырашаеце што трэніраваць і абіраеце гульцоў, якія павінны гуляць. Вы набываеце і прадаеце гульцоў, укладываеце грошы ў паляпшэньне стадыёна і шмат чаго іншага.


Грошы

Грошы - гэта важная частка гульні, таму добра падумайце, перад тым як іх патраціць. Вось вам добрая парада: не марнуйце грошы на пачатку, пакуль вы ня будзеце ведаць што важна, і дзе лепей будзе выкарыстаць свае грошы.

Вы зарабляеце грошы ад гульняў, фундатараў, заўзятараў і прадаючы сваіх гульцоў. Гэтыя грошы ідуць на пакрыцьцё затратаў на заробкі гульцоў, пэрсаналу, абслугоўваньне стадыёну - а таксама, як інвэстыцыі ў новых гульцоў ды паляпшэньня стадыёну.


Гульцы

Знайдзіце час, каб больш даведацца пра сваіх гульцоў і іх навыкі. Пстрыкніце па спасылцы навыкаў, каб убачыць на якім яны ўзроўні. Do take the time to get to know your players and their skills. Click on the skill links to see where in the scale they are. Ваш трэнэр таксама абярэ на яго погляд ключавых гульцоў, каб дапамагчы вам пачаць працу.

Большасьць гульцоў карыстаюцца некалькімі навыкамі на полі, аднак на пачатку паспрабуйце зьвярнуць увагу на галоўныя навыкі:


Пазыцыя Галоўны навык
Брамнік Брамніцтва
Абаронцы Абарона
Цэнтральныя паўабаронцы Паўабарона
Вінгеры Флянг
Нападнікі Нападзеньне

Сустрэчы

Сэзон у Hattrick працягваецца 16 тыдняў: 14 - гульні ў лізе, адзін тыдзень - кваліфікацыйныя гульні, і тыдзень безь ніякай актыўнасьці ў лізе. Сустрэчы ў лізе адбываюцца ў нядзелю; у сераду адбываюцца гульні на кубак і таварыскія гульні. Адзіная рэч, якую вы павінны добра ведаць як мэнэджэр - аддаць загады на гульні.

Таксама не забывайцеся прызначаць таварыскія сустрэчы кожны тыдзень - гэта хутка можна зрабіць праз таварыскую суполку. Гуляючы таварыскія матчы, вы трэніруеце больш гульцоў, а гэта вельмі важна.


Асновы сустрэч

Спрошчанае мадэляваньне гульні робіцца ў тры этапы. У кожнай палове колькасьць атак складваецца з:

  • Супрацьстаяньне вашай паўабароны і паўабароны суперніка дае кожнаму атаку, у мацнейшага з двух болей шанцаў правесьці атаку. Узровень паўабароны вашых паўабаронцаў - гэта найважнейшы навык вашай паўабароны.
  • Калі вашая паўабарона "выйграла" атаку, тады вырашаецца, якая гэта будзе атака (зьлева, справа, праз цэнтар альбо ўдар з далёк).
  • Потым вашая атака ў гэтым сэктары накладваецца на абарону суперніка ў тым сэктары. Найбольшае значэньне тут адыгрывае ўзровень нападзеньня вашых нападнікаў, а флянгавы ўзровень вашых вінгераў добра дапамагае вашым флянгавым атакам.

Трэніроўка

Трэніроўка зьяўляецца асноўным інструмэнтам паляпшэньня вашай каманды, а таксама гэта вельмі добры шлях зарабіць грошы (больш падрабязна пра гэта ніжэй).

Мы раім выбраць вам адзін "асноўны" навык для трэніроўкі: брамніцтва, абарона, паўабарона ці нападзеньне, і прытрымлівацца гэтай трэніроўкі некаторы час, перш чым зьмяніць.

Эфэкт ад трэніроўкі настае раз на тыдзень. Гулец, каб атрымаць поўны эфэкт ад трэніроўкі, павінен згуляць на адпаведнай пазыцыі 90 хвілін за матч у тыдзень. Калі ён згуляе болей часу - гэта не дадасьць яму ніякіх дадатковых эфэктаў. Таму, каб атрымаць поўную трэніроўку паўабароны, гулец павінен гуляць цэнтральным паўабаронцам, каб атрымаць трэніроўку нападзеньня - ён павінен адгуляць як нападаючы і г.д.


Трансфэр

Вы набываеце новых гульцоў на трансфэрным рынку, а таксама тут вы можаце прадаць сваіх гульцоў. Вось вам добрая парада: скарыстайцеся "параўнаньнем трансфэраў", каб мець уяўленьне пра сярэдні кошт абранага вамі гульца.


Спэцыялісты

Спэцыялісты спрыяюць разьвіцьцю вашага клюбу. Асістэнты трэнера падвышаюць хуткасць трэніроўкі. Узровень персаналу адбіваецца і на ўзроўні яго заробку. Спецыялісты найвышэйшага ўзроўню каштуюць даволі дорага, таму перш падумайце, ці пацягнеце Вы іх. Болей пра супрацоўнікаў вы знойдзеце ў дапаможніку.


Стадыён

Будзе час, калі вы захочаце пашырыць памер свайго стадыёну, але вось вам парада: рабіце гэта толькі пасьля таго як ён пачне цалкам запаўняцца. Калі вы зробіце гэта раней - вы проста выкінеце вашыя грошы на вецер.


Маладыя гульцы

Прыцягненьне ўласных маладых гульцоў - гэта вельмі зручны спосаб папаўненьня новымі гульцамі вашую каманду, аднак з гэтым зьвязаныя некаторыя выдаткі. Мы раім вам пачакаць, пакуль вы не атрымаеце лепшае разуменьне ад гульні, каб не выкінуць грошы на вецер.


Стратэгіі пабудовы каманды

Найлепшая вашая стратэгія, як навічка, - пабудова каманды на будучыню. Будучыня вашага клюбу верагодна будзе належыць маладым гульцам, таму пабудова каманды вакол іх - гэта добрая парада. Часам, мы б вам парэкамэндавалі нават прадаць свайго найлепшага гульца, каб назьбіраць грошы на набыцьцё маладзейшага дараваньня.

Засяродзьцеся на трэніроўцы і пабудуйце адну частку каманды за раз. Хай першыя гульцы ў камандзе гуляюць сустрэчы ў лізе, а потым набудзьце парачку стажораў (маладых гульцоў з узроўнем здавальняльна-добра на пазыцыю, якую вы трэніруеце), каб гуляць у таварыскай сустрэчы толькі каб даць ім трэніроўку. На пачатку кар'еры, ня будзе кепска, калі вы дадзіце стажорам згуляць сустрэчу ў лізе, калі вы можаце гэта дазволіць. Гэтыя стажоры могуць быць пазьней (калі іх навыкі павысяцца на некалькі ўзроўняў) прададзеныя за (спадзяемся) большыя грошы, чым вы за іх плацілі пры набыцьці – гэта дасьць вам грошы на далейшае ўмацаваньне вашае каманды.

Выкарыстоўвайце гульнявыя пабудовы, каб максымізаваць трэніроўку, па меншай меры ў таварыскай гульні. Калі, напрыклад, вы трэніруеце нападзеньне, пераканайцеся, што вы гуляеце з пабудовай ў 3 нападаючых хаця б раз на тыдзень - такім чынам болей гульцоў атрымае поўную трэніроўку навыка. А, калі вы трэніруеце абарону, выкарыстоўвайце пабудову з 5 абаронцамі.


 
Server 071