Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Функцыі Supporter

Hattrick Supporter пабачыў сьвет у 2001. Hattrick тады, як і цяпер, быў цалкам бясплатнай гульнёй. Але за сьціплую плату падпісанты Supporter атрымлівалі доступ да некаторых дадатковых функцый, якія паляпшалі ўражаньне ад гульні, але не давалі ніякіх гульнявых пераваг.

З тых часоў мы дадалі ў Supporter мноства новых функцый, але яны ўсе застаюцца, як мы любім паўтараць, у духу гульні. Яны дазваляюць Вам раскрыць усе магчымасьці гульні і стаць больш пасьпяховым мэнэджэрам, але не даюць ніякіх гульнявых пераваг. Вось сьпіс функцый, якія ўключаны ў Supporter:

Няма банэраў - Як Supporter, вы ня будзеце бачыць ніякіх рэклямных банэраў.

Неўміручасьць - Як Supporter, вы не рызыкуеце страціць сваю каманду ў выпадку неактыўнасьці.

Функцыі па кіраваньню камандай

Сустрэча

  • Функцыя перадгульнявога аналізу
  • Бясплатны ўдзел у Турнірах
  • Стварэньне свайго ўласнага Турніру
  • Захаваньне загадаў на гульню
  • Захаваньне розных растановак для розных тыпаў сустрэч
  • Функцыя аўтаматычнага ўступленьня ў таварыскую суполку (аўтапрызначэньне таварыскіх сустрэч)
  • Прагляд таварыскай суполкі, для прызначэньня таварыскай гульні ўручную
  • Табліцы сустрэч дома і ў гасьцях
  • Аўтаабнаўленьне табліц падчас матчаў з улікам бягучых вынікаў

Трэніроўка

  • Дэталізаваная трэніровачная справаздача пра кожнага гульца
  • Архіў трэніровачных справаздач
  • Разьвіцьцё гульца
  • Архіў трэніровачных справаздач юнацкай каманды
  • Гульцы, ужо гуляўшыя за каманду з моманту апошняй трэніроўкі, падсьвечваюцца на старонцы загадаў

Трансфэр

  • Перспектыўныя трансфэры
  • Профілі пошуку
  • Адсочваньне
  • Пошук падобных гульцоў

Арганізацыйныя функцыі

  • Закладкі
  • Нататкі
  • Радок навінаў
  • Напамінальнікі
  • Дадайце свой уласны цэтлік
  • Катэгорыі гульцоў

Дызайнэрскія функцыі

Ідэнтычнасьць каманды

  • Дызайнер гульнявой вопраткі
  • Рэдактар клюбнага лягатыпу
  • Рэдактар выявы мэнэджэра
  • Афармленьне старонак клюба
  • Дызайнэр стадыёна
  • Заля Гонару
  • Паведамленьні да прэсы
  • Калекцыя сьцягоў
  • Дадатковыя віджэты й функцыі на нашым партале блёгаў Hattrick United.

Сябры й супульнасьць

  • Далучайцеся альбо стварайце фэдэрацыі
  • Падтрымка іншых карыстальнікаў і атрыманьне падтрымкі ад іх
  • Клюбная гасьцёўня
  • Рассылка навінаў падтрымліваючым Вашу каманду мэнэджэрам

Статыстыка й графікі

  • Графікі рэйтынгаў
  • Фінансавыя графікі й дыяграмы
  • Клюбная статыстыка вашай каманды
  • Гульнявая статыстыка вашай каманды
  • Статыстыка па гульцам і камандам у лізе/Сьвеце
  • Рэгіянальная статыстыка
  • Статыстыка па трансфэрах
  • Статыстыка трэніровак
  • Кубкавая статыстыка
  • Форумная статыстыка
  • Статыстыка па фэдэрацыях

Падпісанты Supporter таксама атрымліваюць штомесячную справаздачу па працы сайта, дзе паказваюцца незаплянаваныя адключэньні гульні цягам апошняга месяца. Калі яны былі, Ваша падпіска на Supporter падаўжаецца на колькасьць часу, якую сайт быў недаступны. Гэта ўсяго толькі напамін таго, што наша галоўная мэта - падтрымліваць і развіваць гульню і прыносіць тым самым Вам задавальненьне.

 
Server 071