11-7-2013 Выпраўлена праблема з заменамі
Мы выправілі праблему, калі заплянаваныя на апошнія хвіліны дадатковага часу замены не выконваліся. Таму, калі вы захочаце выпусціць на поле Вашага лепшага пэнальціста на 119-й хвіліне, суддзя ўжо ня будзе замінаць гэтаму.
Таксама ў некаторых выпадках некаторыя замены затрымліваліся і выконваліся пазьней заплянаванага часу. Мы гэта таксама выправілі.