4-15-2014 Формула трэніроўкі была пралічана не дакладна
Мы заўважылі некалькі момантаў у формулах, зьвязаных з памочнікам трэнэра ў новай сыстэме пэрсаналу. На дадзены момант эфэкт трэніроўкі, што прапісаны ў інструкцыі, не адпавядае сапраўднаму эфэкту. Таксама эфэкт трэніроўкі быў няправільна пралічаны ў інструмэнце Ацэнка Трэніроўкі (фішка Supporter), але гэты баг ўжо выпраўлены. Карэктныя дадзеныя ў Інструкцыі зьявяцца да канца тыдня.