3-5-2019 Памылка з камандным ладам у Нацыянальных Зборных
Некалькі тыдняў таму мы пачалі даследаваць праблему з абнаўленнем каманднага ладу (Кл) Нацыянальных Зборных. Карыстальнікі паведамілі, што падзенне КЛ адбывалася хутчэй, чым павінна было. Памылка здарылася падчас абнаўлення ў нядзелю, калі з-за памылкі ў кодзе падзенне ладу альбо адбывалася двойчы, альбо наогул не адбывалася. Абнаўленне адбывалася (ці не адбывалася) ва ўсіх каманд адначасова і аднолькава, таму не было сітуацый, калі адна каманда ўвогуле не атрымлівала абнаўленне, у той час як у другой здарылася падвойнае падзенне.
Зараз праблема вырашана, ужо другі тыдзень праблем з абнаўленнем КЛ няма.