5-13-2022 Разлікі рэзэрваў Рады дырэктароў на аснове трэніровачнага тыдня
Прытрымліваючыся водгукаў карыстальнікаў, мы зьмянілі колькасьць дзён, якія ўлічваюцца пры разліку таго, колькі Рада ўтрымае пасля продажу гульца (гэта адбываецца толькі з так званымі гульцамі "залатымі зьліткамі").
Раней ён засноўваўся на каляндарным тыдні (крайні тэрмін - раніца панядзелка, 06:00), але зараз замест гэтага мы будзем выкарыстоўваць трэніровачны тыдзень (трэніроўкі ў чацвер або пятніцу, у залежнасці ад вашай лігі, зьяўляюцца пачаткам і канцом тыдня). Мы згодны з карыстальнікамі ў тым, што гэта мае значна больш сэнсу, паколькі меркаваньні аб тым, колькі хвілін гулец павінен гуляць, напрамую зьвязаны з плянаваньнем трэніровак, а выкарыстаньне двух мэханізмаў па розных графіках зьбівае з панталыку. Цяпер гэтая зьмена рэалізавана.