10-4-2022 Нататкі да рэлізу 4 кастрычніка
Былі выпушчаны наступныя выпраўленьні і паляпшэньні:
• Цяпер можна выдаліць вашыя дадатковыя каманды са сьпісу вашых папярэдніх каманд на старонцы мэнэджара, калі па нейкай прычыне вы больш не жадаеце імі пакрасавацца. Зьвярніце ўвагу, што выдаленьне будзе незваротным.
• Пасьля фінальнага сьвістку пры праглядзе матчу ў прамым эфіры гульцоў больш не бачна на полі. Магчыма, яны пайшлі ў распранальню, клюб альбо, магчыма, дадому.
І як заўсёды, мы таксама выпускаем іншыя нязначныя выпраўленьні памылак і паляпшэньні, каб вы й надалей атрымлівалі асалоду ад гульні!