12-22-2022 Пералёсаваньне ў Кубку Крывічаў: паўторна адпраўце загады на матч
Жараб'ёўка Смарагдавых Кубкаў Выкліку для матчаў на наступным тыдні была няправільнай ва ўсіх лігах (у нашай лізе гэта Кубак Крывічаў). Сёньня мы пералёсавалі гэтыя кубкі. Гэта азначае, што ўсе каманды цяпер маюць правільных супернікаў.
ВАЖНАЯ ЗАЎВАГА: паўторны розыгрыш азначае, што мы павінны былі адмяніць усе існуючыя загады на матчы для гэтых кубкаў. Калі вы ўжо адправілі загады на матч кубку Крывічаў на наступным тыдні, вам трэба адправіць новыя. Прыносім прабачэньні за нязручнасьці.