1-23-2024 Пашырэньні лігі
Сёньня мы абвясьцілі новыя лігі ў Гаяне і Таіці ў Hattrick у наступным сезоне.
Мы таксама хочам паведаміць, што шэсьць ліг будуць пашыраны чацьвёртым дывізіёнам: Каба-Вэрдэ, Кот-д'Івуар, Мазамбік, Трынідад і Табага, Нікарагуа і Дамініканская Рэспубліка.
Гэта вызваліць месца як для большай колькасці мясцовых карыстальнікаў, так і для новых дадатковых каманд, у выпадку, калі вы чакалі свайго шанцу далучыцца.