3-18-2024 Пра нядзельнае адключэньне
Hattrick адключыўся ў нядзелю днём каля 15.30 CET і не працаваў увесь вечар. Прычынай быў няспраўны дыск на нашым сэрвэры базы дадзеных, што само па сабе не было крытычным, але мела наступныя праграмныя эфекты, якія прыводзілі да самаадвольнай перазагрузкі аперацыйнай сыстэмы. Калі сыстэма вярнулася ў сетку, нам прыйшлося выканаць розныя задачы па тэхнічным абслугоўваньні і рамонце, каб пераканацца, што ўсе дадзеныя ў цэласьці і захаванасьці, перш чым аднавіць сайт.
Калі сайт вярнуўся ў сетку, мы падоўжылі ўсе трансфэры, тэрміны выкананьня якіх былі падчас прастою і адразу пасьля яго, на 24 гадзіны, а затым перазапусцілі рухавік гульні. Гэта дазволіла гульнявому рухавіку нагнаць упушчанае за ноч, пераканаўшыся, што большасьць матчаў і заплянаваных абнаўленьняў адпавядаюць раскладу да раніцы панядзелка.
У рэшце рэшт, ні гульнявыя дадзеныя, ні іншыя важныя дадзеныя не былі страчаны. Што было страчана, так гэта час і шанец для многіх карыстальнікаў адправіць або абнавіць свае загады на матч у нядзелю днём і ўвечары. Мы разглядалі магчымасьць адкласці перазапуск гульні, каб даць карыстальнікам другое акно для адпраўкі складаў, але, як гэта часта бывае ў падобных сітуацыях, існавала рызыка ўзьнікненьня новых праблемаў, і мы вырашылі, што бясьпечней і лепш не рабіць гэтага.
Калі ласка, няхай гэта паслужыць напамінам аб важнасьці ранняй адпраўкі загадаў на матч і наяўнасьці стандартнага складу ў якасьці рэзервовай копіі. Вы заўсёды можаце перагледзець расстаўлены склад на самым пачатку, калі спатрэбіцца, але адсутнасць прыстойнага складу заўсёды рызыкоўна.
Сёньня мы ўжылі невялікае выпраўленьне, якое азначае, што карыстальнікі, якія імкнуцца дасягнуць мэты прагляду ўсіх матчаў лігі ў прамым эфіры ў гэтым сэзоне, ня будуць аштрафаваны за гэты час прастою. Матчы будуць залічаны як прагледжаныя.