Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Сяброўскія сустрэчы

Сяброўскія сустрэчы Нацыянальных зборных могуць гуляцца кожную пятніцу ў 20 гадзін па Цэнтральна Эўрапейскім часе Нацыянальнымі зборнымі, якія ня маюць у гэты час матчаў Чэмпіянату Сьвету. Гэтыя матчы больш ці менш падобныя да сяброўскіх сустрэчаў, якія клюбныя каманды гуляюць пасярод тыдня.

Для таго, каб прызначыць сяброўскую сустрэчу, трэнэр Нацыянальнай зборнай павінен выклікаць іншую зборную ці прыняць выклік, гэтак жа, як прызначаюцца сустрэчы звычайнымі клюбамі. Аднак, працэс зьлёгку адрозьніваецца, бо сыстэма не папярэджвае трэнэра Нацыянальнай зборнай аб выкліку. Нацыянальныя Трэнеры зборнай павінны абменьвацца адзін з адным паведамленнямі па ХТ-пошце, каб дамовіцца аб прызначэнні матчу. Калі матч не будзе прызначаны па дамоўленасці, у чацвер ён будзе прызначаны аўтаматычна.

Той, хто адпраўляе выклік, можа выбіраць, на якім стадыёне гуляць. Можа быць абраны любы стадыён, але ён заўсёды будзе лічыцца нэйтральнай пляцоўкай незалежна ад месцазнаходжання стадыёна. Плата за арэнду стадыёна адсутнічае.

 
Server 071