Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Гульцы

Трэнэр Нацыянальнай зборнай можа набіраць гульцоў з усяго сьвету, калі яны паходзяць з адпаведнай краіны, і належаць актыўнай камандзе (не боту).

Нацыянальная зборная можа мець у складзе да 26 гульцоў адначасова. Калі гэты ліміт вычарпаны, адзін з гульцоў павінны быць выгнаны з каманды перад тым, як можна будзе дадаць новага. Калі гулец выганяецца з каманды, настрой астатніх гульцоў троху зьніжаецца. Акрамя ўплыву на камандны лад, іншых эфектаў ад даданьня ці выгнаньня гульцоў няма.

Трэнэр Нацыянальнай зборнай можа праглядаць усе дадзеныя гульцоў, залічаных у Нацыянальную зборную, больш дакладна – бачыць тую ж самую інфармацыю, якую Вы бачыце аб гульцах Вашай каманды. Калі гулец выгнаны з Нацыянальнай зборнай (або завершаны тэрмін трэнэра ў якасьці трэнэра зборнай), трэнэр Нацыянальнай зборнай больш ня можа праглядаць гэтую схаваную інфармацыю.

Зразумела, трэнэр зборнай мае патрэбу ў атрыманьні парадаў ад сябраў кам’юніці, для таго, каб вызначыць найлепшых гульцоў для Нацыянальнай каманды. Матчавыя рэйтынгі й статыстыка Supporter’а таксама можа дапамагчы ў пошуку найлепшых гульцоў. Сачыць за гульцамі ў замежных чэмпіянатах можа быць цяжкай працай, таму трэнэру зборнай варта знайсьці сабе памагатых.

 
Server 070