Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Матчы

За ўдзел у матчах Нацыянальнай Зборнай гульцы атрымоўваюць досьвед. Клюб атрымоўвае частковую кампенсацыю заробку гульца ў памеры 40%, калі ён гуляе на Радзіме ці 33%, калі за мяжой.

Калі падчас гульні за зборную гулец атрымоўвае пашкоджаньне, акром кампэнсацыі часткі заробку клюб атрымоўвае страхоўку ў памеры 100% заробку гульца, памножаных на колькасьць тыдняў, якія гулец праз пашкоджаньне ня зможа гуляць.

У гульнях за нацыянальную зборную бонусы лаяльнасьці ня ўлічваюцца.

Гульні за Нацыянальную зборную ня ўлічваюцца як трэніроўкі гульца. Карткі таксама ня маюць значэньня – у гэтым сэнсе, усе гульні Нацыянальнай зборнай маюць той жа самы эфект, што й таварыскія сустрэчы на клюбным узроўні.

Перавага гаспадароў над гасьцямі не такая, як пры сустрэчы клюбаў. Для зборных гэты паказчык меншы.

Для зборных каманд дзейнічае функцыя "Туман вайны". Гэта значыць, што апошнія 8 гадзін перад матчам, многія дадзеныя аб камандзе схаваныя з агульнага доступу. Камандны лад, упэўненасць, параметры гульцоў і іншыя статыстычныя дадзеныя на сайце не бачныя. Гэта зроблена, каб даць трэнерам разумны час для планавання і не прымушаць іх сачыць да апошняга за апанентамі, рэагуючы на дзеянні, зробленыя за хвіліну да стартавага свістка.

 
Server 071