Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Прыклады аўта-ставак

Дзве аўтастаўкі змагаюцца паміж сабой

Калі дзве каманды робяць аўтастаўкі на аднаго і таго ж гульца, тая з іх, якая выставіла максімальную стаўку другой, маментальна падыме бягучую стаўку на мінімальна магчымую суму. Затым сістэма параўнае велічыні максімальных ставак і выставіць вырашальную стаўку.

Прыклад: Каманда А робіць аўта-стаўку 50 000 €, такім чынам ставячы максымальную бягучую стаўку 20 000 €. Тады каманда Б робіць аўта-стаўку 40 000 €. Тады гісторыя ставак будзе выглядаць так:

Каманда А - 20 000€
Каманда Б - 21 000€
Каманда А - 41 000€

Тут вы бачыце, што сыстэма правярае абедзьве стаўкі і прапускае частку змаганьня паміж стаўкамі да таго часу, пакуль каманда А не перабівае максымальную стаўку Каманды Б (40 000) мінімальным павышэньнем сумы.


У выпадку, калі дзьве каманды робяць аднолькавыя максімальную аўтастаўку

Калі дзьве каманды робяць аднолькавую максімальную аўтастаўку, прыярытэт аддаецца той камандзе, якая зрабіла гэта першай. Скарыстаемся прыведзеных вышэй прыкладам, толькі на гэты раз каманда Б таксама вызначыла максімальную стаўку ў 50000 €. Вось што атрымаецца:

Каманда А - 20 000€
Каманда Б - 21 000€
Каманда А - 50 000€

Сыстэма правярае дзьве стаўкі і прапускае частку змаганьня ставак да максымуму. Тады, паколькі максымальная стаўка аднолькавая для абедзьвюх каманд, той, хто зрабіў стаўку першым, пакідае за сабой максымальную стаўку.


У выпадку, калі звычайная стаўка зроблена на тую ж суму, што і актыўная максімальная аўтастаўка

Калі хтосьці зробіць стаўку ўручную, сума якой роўная актыўнай максімальнай аўтастаўке, каманда, якая зрабіла аўтастаўку прайграе. Стаўкі ўручную маюць прыярытэт над аўтастаўкамі. Гісторыя ставак будзе выглядаць наступным чынам:

Каманда А – 20 000€
Каманда Б – 50 000€


У выпадку, калі стаўка ўручную зроблена на суму меншую, чым максімальная аўтастаўка, але аўтастаўкі недастаткова для павышэння стаўкі на 2%

Тут зноў працуе правіла прыярытэту стаўкі ўручную. Вяртаючыся да прыкладу вышэй, хай каманда Б зрабіла стаўку у 49 500 €. Каманда А не можа перабіць яе аўтастаўкай, паколькі 2% павышэнне сумы перавысіць максімальную аўтастаўку ў 50 000 €, і торг заканчваюцца перамогай каманды Б. Гісторыя ставак прыме такі выгляд:

Каманда А – 20 000€
Каманда Б – 49 500€


Вярнуцца >>
 
Server 070